МА́КСВЕЛА РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
статыстычная заканамернасць, якая вызначае размеркаванне па скарасцях (або імпульсах) малекул сістэмы, што знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры ўмове, што паступальны рух малекул падпарадкоўваецца законам класічнай механікі). Выведзена Дж.К.Максвелам (1859) для аднаатамных газаў і пашырана на мнагаатамныя газы
М.р. па модулях скорасці малекул ідэальнага газу вызначаецца формулай
, дзе dn — сярэдняя колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, якія маюць модулі скорасці ў інтэрвале ад v да v+dv, n — поўная колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, m — маса адной малекулы, T —
А.І.Болсун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)